Выбарчыя камісіі – без прадстаўнікоў апазіцыі



Бярозаўскі раённы суд 29 жніўня разгледзіць скаргі трох накіраваных ад партыі БНФ прэтэндэнтаў на сяброўства ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Яны не згодны з неўключэннем іх у склад камісій.

rusec

І хоць па Выбарчым кодэксе райвыканкам можа фармаваць камісіі па-свойму, неўключаныя грамадзяне вырашылі пазмагацца ў судзе за свае правы, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Нават каб суд быў свабодным і незалежны ад вертыкалі ўлады, то па гэтым Выбарчым кодэксе чакаць нейкага іншага рашэння не даводзіцца. Але іншага шляху, як абскардзіць у судзе такія рашэнні, няма. Паколькі вынікаў няма, многія і не звяртаюцца ў суды. Але назапашваць базу парушэнняў мы бачым сэнс.

Бярозаўскі райвыканкам з 7 прадстаўнікоў, накіраваных ад дэмакратычных апазіцыйных партый, у склад камісій не ўключыў ніводнага чалавека.

** *

У Бярозаўскім раёне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыі не трапіў ніводзін з 7 чалавек: 5 накіраваных ад партыі БНФ і 2 – ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Звесткі пра гэта прыйшлося дабываць праз Цэнтральную выбарчую камісію, у якую была накіраваная скарга і было тэлефанаванне. Толькі пасля гэтага а 17-й гадзіне з’явіліся спісы ўчастковых камісій на сайце райвыканкама, кажа назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:

– Нават калі б іх усіх уключылі, то яны б складалі мізер – максімум у 7 камісіях было б па 1 прадстаўніку ад апазіцыі.

Неўключаныя ў камісіі ад партыі БНФ людзі абскардзілі сваё неўключэнне ў судзе Бярозаўскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя