Жывая традыцыя ўшанавання камянёў – Сямігаюн
Адзін з шанаваных камянёў ў Воршы каля Чыгуначнага маста ў лесе на левым беразе Дняпра.
Цяпер гэты камень называюць Сямігаюн, хаця назва выглядае занадта штучнай і кніжнай.
Калі мы шукалі камень, спыталі дарогу ў дзяцей у лесе. Дзеці слаба рэагавалі на назву “Сямігаюн”, а калі зразумелі пра, што размова, радастна закрычалі:
– Вам там, дзе свіння! Свіння!
Магчыма, камень мае яшчэ мясцовую назву “Свіння”. Прынамсі, сярод дзяцей.
Камень свеціцца. Паводле падання, камень саграваў гаротных бадзяжнікаў, якія намерзліся ў дарозе.
Ёсць легенда пра 7 невылечна хворых братоў, якія заначавалі каля камня і прачнуліся здаровымі.
Шлях да камня нескладаны. Трэба прайсці каля клубу “Піраміда” .
Клуб „Піраміда” каля прафілакторыя, ідзем міма яго ў накрунку чыгункі.
Трэба перайсці чыгунку каля маста ды ісці па сцежцы ў лес.
У гэтым месцы пераходзім чыгунку.
Сцежка ў адным месцы дзеліцца на дзе , але не важна: якую ты выбярэш, бо сцежкі гэтыя зноў зліваюцца ў адну, якая прывядзе да мэты.
Часам перагароджваюць дарогу – дрэвы. Але, чым бліжэй да камня, тым болей стужак на дрэвах.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара