Трэнінг для назіральнікаў адбыўся ў Глыбокім
Трэнінг для кароткатэрміновых назіральнікаў зладзіла кампанія „Права выбару” ў Глыбокім, куды таксама з’ехаліся грамадскія актывісты з Мёраў, Паставаў ды Воршы.
На пачатку мерапрыемства трэнер і каардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец узгадала свайго паплечніка па партыі Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне, і прапанавала прысутным ушанаваць яго памяць. Пасля гэтага пачаўся трэнінг, на якім навучалі алгарытму працы кароткатэрміновых назіральнікаў падчас выбарчай кампаніі:
– Мы рыхтуем каманды па назіранні па ўсёй вобласці – гэта ў нас ужо чацвёрты трэнінг. Увогуле па Віцебскай вобласці мы будзем назіраць на 30-ці ўчастках. Трэнінгі – гэта навучанне назіральнікаў, як паводзіць сябе для таго, каб назіранне праходзіла ў адпаведнасці з нашым выбарчым заканадаўствам. Мы з практыкі ведаем, што ўжо шмат гадоў выбары ў нас – гэта проста спектакль і шмат парушэнняў адбываецца на выбарчых участках, таму назіраць неабходна.
Па словах Таццяны Севярынец, праца назіральніка вельмі адказная і цяжкая, але з ёй трэба справіцца. Таму яна заклікае ўсіх неабыякавых да лёсу краіны людзей далучыцца да кампаніі „Права выбару” і стаць незалежным назіральнікам.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара