Берасцейская мастачка прывезла ў Гародню свой “Паланез”



Выстава берасцейскай мастачкі Іны Дзянішчык адкрылася ў гарадзенскай галерэі “У майстра”. Карціны аўтаркі, сабраныя на выставе, носяць назву “Паланез” і распавядаюць пра яе падарожжы між Берасцем і Гародняй. Іна Дзянішчык пра сваю выставу кажа наступнае:

– Паланез для мяне, па-першае, як для ўсіх – музыка, няспешны танец, урачыстае шэсце, але шэсце не толькі ў танцы, але і па жыцці, нейкія жыццёвыя падзеі адбываюцца, штосьці ўражвае, натхняе. Мяне натхняе нават, не абавязкова каб гэта было свята-феерверк, а звычайныя рэчы – вуліцы, на якіх часта хаджу, мясціны, у якіх бываю. Сёння вельмі натхніў горад Гародня – гэта працяг, наступны этап „Паланезу”.

Дебютная выстава мастачкі адбылася ў гэтай самай галерэі 20 год таму і насіла назву “Кветкі” . Гэтым разам на сустрэчу з аўтаркай прыйшлі яе старэйшыя калегі мастакі, сябры і зацікаўленыя гарадзенцы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава