У Гомелі праходзіць фестываль „Кросенцы”
Фестываль традыцыйнага ткацтва „Кросенцы” праходзіць у Гомелі. Майстры з Калінкавіцкага, Веткаўскага, Жыткавіцкага, Маларыцкага раёнаў дэманструюць даматканыя ручнікі, абрусы і коўдры. Рамеснікі маладзейшага пакалення гандлююць футболкамі з моднымі сёлета беларускімі ўзорамі.
Паводле загадчыка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў Пятра Цалкі, такія фестывалі садзейнічаюць папулярызацыі народнай культуры:
– Разлічана ўвогуле на самы розны ўзрост, пачынаючы ад маленькіх дзяцей, якія могуць размалёўкі рабіць традыцыйных строяў. Гэта і людзі ўжо сталага ўзросту, якім цікава ўжо літаратура. Гэта выстава абласной бібліятэкі, якая раскрывае больш шырокі дыяпазон рамёстваў. Гэта і самыя шматлікія майстар-класы для актыўных – па ткацтву менавіта, каб адчуць. Плюс яшчэ кірмаш рамёстваў, то бок чалавек можа прыйсці адтуль не толькі з напоўненым сэрцам, душой, але і яшчэ і ў кішэні нешта з сабой прынесці.
Фестываль ткацтва „Кросенцы” другі год запар адбываецца ў парку Румянцавых-Паскевічаў ля філіі Веткаўскага музея. Наведнікі мерапрыемства могуць не толькі азнаёміцца з працай народных майстроў, але і набыць сабе аўтэнтычныя ручнікі, абрусы і разнастайныя ўпрыгожанні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель