Не стала Веры Чуйко — актывісткі БНФ часоў Адраджэння
Вера Чуйко памерла пасля працяглай і цяжкай хваробы.
Яна была адданай актывісткай БНФ пачатку 90-х гадоў і ўдзельніцай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за рэферэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет у 1992 годзе, сяброўкай Сойму БНФ, адной з заснавальніцаў Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Беларуская перспектыва», паведамляе svaboda.org.
Развітанне з Верай Чуйко адбудзецца 31 жніўня ў рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках аб 11-й гадзіне.