Вадзім Саранчукоў: Рашэнне па Караткевіч – памылковае
Рашэнне Сойму партыі БНФ пра перапыненне працы ў кааліцыі ў падтрымку Таццяны Караткевіч, як магчымага кандыдата ў прэзідэнты, не азначае, што сябры партыі не могуць яе падтрымліваць.
На думку сябра сойму, лідара гарадзенскай гарадской арганізацыі Вадзіма Саранчукова, рашэнне партыі стасоўна Краткевіч – заўчаснае.
– На сённяшні дзень яшчэ няма праграмы Таццяны Караткевіч, а тыя заявы, якія агучвае прэса, нельга лічыць афіцыйнай пазіцыяй. Таму, на маю думку, гэтае рашэнне заўчаснае і на дадзеным этапе – памылковае. Мне здаецца, што пазіцыяй партыі мусіла быць вылучэнне старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Што яго не вылучылі – гэта памылка. Памылкай было ўвязвацца ў кампанію “Народны рэферэндум” 4 гады таму. І, безумоўна, памылка была зроблена ў суботу на Сойме.
Партыя БНФ даволі актыўна ў Гародні падтрымлівала Таццяну Караткевіч, рэгулярна выстаўляла падпісныя пікеты падчас збору подпісаў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня