Колькасць пацярпелых у Кіеве дасягнула 100 асобаў



Адзін паліцэйскі загінуў і некалькі дзясяткаў параненыя падчас сутыкненняў перад Вярхоўнай Радай Украіны. Спроба штурму Вярхоўнай Рады адбітая праваахоўнікамі.

[youtube id=”u6zrTOQPyjQ”]

У цэнтр украінскай сталіцы прыбываюць новыя нарады міліцыі. У раён Вярхоўнай Рады пад’ехала 25 машын “хуткай дапамогі”.

[youtube id=”xJkrRJc-TMk”]

Наш украінскі карэспандэнт Марцін Война здолеў звязацца з каардынатарам Руху Салідарнасці “Разам” Вячаславам Сіўчыкам, які быў відавочцам падзеяў:

– Сёння Вярхоўная Рада прымала змены ў Канстытуцыі. Пасля таго, як адбылося галасаванне, пачаліся жорсткія сутычкі, там мітынг арганізоўвала УА “Свабода”. Але ж я не думаю, што яны думалі, што падзеі прымуць такі характар. Была ўжыта адна баявая граната, каля сотні чалавек былі параненыя. Сутычкі адбываліся і далей.

Падзеі могуць прыняць непрадказальны характар. У цэнтры Кіева адключана электрычнасць. У раёне Марыінскага парка збіраюцца новыя групы пратэстуючых.

[youtube id=”rCujfJQQIS8″]

„Толькі што ў вайскоўцаў, якія ахоўваюць Вярхоўную Раду была кінута баявая граната. Некалькі вайскоўцаў Нацыянальнай Гвардыі атрымалі цяжкія раненні. Іх жыццё ў небяспецы. МУС ажыццяўляе першачарговыя дзеянні па пошуку і затрыманні правакатараў”, – напісаў у сваім Facebook народны дэпутат Антон Герашчанка.

11205620_910975575655957_2165728154130665759_n 11988633_910975578989290_2117243212212195551_n

У Кіеве каля будынку Вярхоўнай Рады праходзяць пратэсты супраць унясення паправак у Канстытуцыю Украіны. Пасля прынцця паправак у Канстытуцыю ў першым чытанні мітынгоўцы пачалі кідаць дымавыя шашкі і спрабавалі прарвацца ў будынак, паведамляе „Украінская праўда”. Ад будынка ўкраінскага парламента ўдзельнікаў мітынгу аддзяляе міліцэйскі кардон, у двары парламента стаяць некалькі аўтобусаў МУС.

7f29192-photo-2015-08-31-14-24-04 6525be3-photo-2015-08-31-14-24-07

9645db0-photo-2015-08-31-14-24-02 b658ca6-photo-2015-08-31-14-25-28

Актывісты „Правага сектара” перакрылі рух аўтамабільнага транспарту па вуліцы Грушэўскага. Асноўная прэтэнзія апанентаў законапраекта – „асаблівы статус” рэгіёнаў, які ўсталёўваецца неіснуючым пакуль „асобным законам”.

[youtube id=”romzmNioTo4″]

Тым часам за змены Канстытуцыі прагаласавала большасць дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Тэкст зменаў выклікае крытыку ад партый з урадавай кааліцыі ды грамадскіх арганізацый.

Як адзначае ўкраінскі палітолаг Аляксандр Салантай, пакуль рана казаць ці змены ў Канстытуцыю Украіны ўвогуле будуць унесеныя:

– У прэзідэнцкай камандзе не хапае 35 галасоў для таго, каб мець канчатковы варыянт. Таму пакуль нельга спрагназаваць калі працягнуцца спробы прэзідэнцкай каманды працягваць гэтыя змены. Гэта ўжо другое галасаванне, павінна быць усяго тры, пакуль няма дастатковай колькасці галасоў.

Змены ў асноўны закон краіны прапанаваў прэзідэнт Пятро Парашэнка. Змены датычаць перадусім статусу ўсходніх раёнаў Данбасу ды сістэмы мясцовага самакіравання.

Беларускае Радыё Рацыя