Пабачыла свет кніга прозы Уладзіміра Сіўчыкава



Празаік, эсэіст, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў выдаў чарговую кнігу сваёй прозы. Гэта зборнік празаічных мініяцюр пад назвай «Уладзевы гісторыі». Большасць гэтых тэкстаў раней друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь». Пасля выхаду кнігі нечаканую прапанову аўтар атрымаў ад галоўнага рэдактара газеты «Народная воля».

siuczykau4

Кажа Уладзімір Сіўчыкаў:

– Мне паступіла прапанова ад Іосіфа Сярэдзічы – галоўнага рэдактара газеты «Народная воля», ці не дам я дазвол на перадрук гэтай кніжкі ў газеце. Прынамсі, у мяне такая магчымасць з’явілася першы раз у жыцці, таму я з вялікім задавальненнем пагадзіўся.

Сёлета Уладзімір Сіўчыкаў выступіў каардынатарам кніжнага праекта “Мая беларуская кніга”. У гэтай серыі адразу выйшла 26 тамоў беларускай класікі.

siuczykau3

z_knigami

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя