Універсітэт, які падобны на музей
У Беларусі няма іншага ўніверсітэта, у які можна прыходзіць як у музей. Прычым тут за сімвалічную плату могуць правесці экскурсію, якая традыцыйна пачынаецца з унутранага дворыка. А ў карпусах універсітэта ёсць вітрыны з архелагічнымі знаходкамі, карціны, іншыя гістарычныя артэфакты.
ПГУ трывала трымаецца спадчыны Полацкай езуіцкай акадэміі, былыя карпусы якой цяпер займае. Нават на ўніверсітэцкай эмблеме пазначаны год заснавання Полацкага езуіцкага калегіўма, які з часам ператаварыўся ў акадэмію. Таму кожны год тут з’яўляецца нейкі аб’ект, або мастацкі твор, які нагадвае пра здабыткі і легенды былой акадэміі. Так летась тут была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Габрыэля Грубара – славутага выкладчыка Полацкага езуіцкага калегіўма, які шмат зрабіў для гэтай навучальнай установы. Перадусім ён стаў ініцыятарам стварэння i арганізатарам музея пры Полацкім езуіцкім калегіўме. У 1788 годзе Грубер спраектаваў i пабудаваў для яго будынак. Ён асабіста зрабіў шэраг механізмаў i інструментаў, распісаў сцены музея фрэскамі.
Сярод выпускнікоў калегіўма – шэраг выдатных дзеячаў навукі i культуры, у тым ліку мастакі. Ілюстрацыі асобных карцін мастакоў-выпускнікоў полацкай альма матэр можна пабачыць ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта.
Але бадай самы славуты навучэнец Полацкага езуіцкага калегіўма – аўтар кнігі «Шляхціц Завальня» Ян Баршчэўскі, які шмат старонак у сваёй славутай кнізе прысвяціў полацкаму калегіўму і ўвогуле Полацку. Трэба меркаваць, што помнік гэтаму пісьменніку таксама неўзабаве знойдзе месца на тэрыторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.