У Пінску 11 подпісаў за Лукашэнку прызналі несапраўднымі



У Пінску гарадская выбарчая камісія прызнала несапраўднымі 11 подпісаў з 20 тысяч сабраных за Аляксандра Лукашэнка і 10 подпісаў з 1016 сабраных за Таццяну Караткевіч.

Piket1

Мясцовыя актывісты ініцыятывы “Народны рэферэндум” паведамілі, што ў чальцоў гарадскога выбаркама аніякіх пытанняў па подпісам не ўзнікала.

“Грамадзян магчыма падзяліць на тры катэгорыі”, – кажа каардынатар каманды Таццяны Караткевіч па Пінску Дзмітрый Сяргіевіч:

– Адны адразу адчынялі дзверы: “Мы за Лукашэнку. Прабачце, дапабачэння”. Былі такія, якія казалі: “Мы не ведаем за каго ўвогуле будзем падпісвацца. Пасля паглядзім, якія будуць кандыдаты і на выбарах ужо будзем галасаваць”. Былі такія, што насамрэч цікавіліся, адчынялі дзверы.

Дзмітрый Сяргіевіч упэўнены, што ў выніку рэгістрацыі Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты ў Пінску актывісты ініцыятывы “Народны рэферэндум” правядуць годную агітацыю.

Беларускае Радыё Рацыя