Валянцін Лазарэнкаў: Трэба даць Караткевіч шанец
Намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што трэба даць шанец стаць лідарам у Беларусі маладой жанчыне Таццяне Караткевіч, якая не адмаўляецца ад пытанняў, пастаўленых на Народным рэферэндуме.
А Народны рэферэндум падтрымалі беларусы. Не трэба зараз прадстаўнікам апазіцыі кідаць у яе камяні, кажа Лазарэнкаў:
– Іх завідкі бяруць, што нейкая жанчына сабрала 100 тыс подпісаў, якія ніхто з іх сёння не сабраў бы. Што і стала фактам. І гэтая жанчын нікуды не дзенецца, як зніклі гэтыя лідары, якія могуць паміж сабою біцца, а дамовіцца не могуць. То можа новая жанчына ў палітыцы зможа нешта зрабіць?
Як стала вядома з паведамлення БЕЛТА, Таццяна Караткевіч сабрала 105.278 сапраўдных подпісаў. Справа за рэгістрацыяй і паўнавартаснай барацьбой.
Беларускае Радыё Рацыя