„Хата, у якой хочацца жыць” – рэпартажТаццяны Смоткінай



muzejХату-музей, якая дакладна адлюстроўвае два стагоддзі побыту беларускіх сялянаў, пабудавалі на тэрыторыі школы ў Мёрах краязнаўцы Вітольд Ермалёнак і яго сын. Яны стараліся як мага больш захаваць аўтэнтыку жыцця продкаў.

Калі заходзіш у гэтую хату-музей, адчуваецца подых даўніны і нават яе пах. Там сабраныя не толькі ўсе прылады для жыцця, працы і адпачынку людзей, але і вялікая калекцыя зёлак. Пасля наведвання хаты-музея хочацца застацца і пажыць у ёй, хаця б некалькі дзён.