Праваабаронцы сустрэліся з прадстаўнікамі АБСЕ



Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” сустрэліся з місіяй назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

ОБСЕ

Як паведаміў прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч, удалося абмяняцца меркаваннямі з прадстаўнікамі місіі пра хаду выбарчай кампаніі:

– Адбылася першая сустрэча кіраўніцтва місіі па міжнародным назіранні БДПЧ АБСЕ, якія прыбылі ў Беларусь і прыступілі да назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Сустрэча была дастаткова насычаная. Мы распавялі пра тыя этапы кампаніі, якія ўжо адбыліся, калі яшчэ не прысутнічалі міжнародныя назіральнікі АБСЕ, абмяняліся думкамі пра змены заканадаўства і пра практыку яго прымянення.

Паводле Уладзіміра Лабковіча, асаблівая ўвага надавалася непасрэдна самому працэсу галасавання і магчымасці назіраць за ім і падлікам галасоў, а таксама судоваму абскарджанню выбарчых працэсаў.

„Была абмеркавана і маючая неўзабаве адбыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты”, – паведамляецца ў справаздачы з сустрэчы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя