Гародня рыхтуецца да Сусветнага дня бібліятэк
У гэтым годзе ў Гародні сусветны дзень бібліятэк адзначаць 13 верасня фрымаркетам пад назваю “Кніга за кнігу”. Мерапрыемства будзе цягнуцца амаль цэлы дзень і апроч менавіта фрымаркета ў дзіцячай бібліятэцы па вуліцы Цітова гарадзенцаў чакаюць розныя майстаркласы па прыцягненні дзетак і дарослых да чытання кнігаў.
Кажа гарадзенка, што наведвае падобныя мерапрыемствы:
– Фрымаркет – вельмі карыснае мерапрыемства. Я з’яўляюся яго сталым удзельнікам. Я прынясу свае кнігі і ўпэўненая, што чарговы раз знайду для сябе нешта карыснае.
Фрымаркет у Гародні становіцца пастаяннай з’явай. Яго ладзяць на розных экалагічных і дзіцячых мерапрыемствах, а у гэтым годзе да правядзення абменаў кнігамі далучыліся гарадзенскія бібліятэкі. Напрыклад, гарадзенская абласная бібліятэка імя Карскага ўжо тройчы ладзіла такі абмен кнігамі падчас мерапрыемства “Кніжны пікнік ў яблыневым садзе”.
Беларускае Радыё Рацыя