Беларускі архітэктурны тыдзень у Менску



На Плошчы Свабоды ў Менску распачаўся Беларускі архітэктурны тыдзень. На адкрытым паветры прадстаўленыя шматлікія праекты, аб’екты, элемэнты садовага аздабленьня, скульптуры з самых розных матэрыялаў.

000023_E7EAA2E42684579443257EB500573C99_869683

Сярод іншых можна пабачыць праект помніка ў гонар Грунвальду. Распавядае адзін з арганізатараў акцыі, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

– Вельмі добры праект, я хацеў бы, каб быў магутны помнік. Мы  ж ведаем, што ў Польшчы ў любым мястэчку ёсць знакі мемарыяльныя, а ў любым горадзе ёсць магутныя помнік Грунвальду. А нас нібыта там і не было!

Дадамо, што ў межах фэстывалю дойлідаў у Менску праходзіць і чарговая Міжнародная біенале маладых архітэктараў „Леанарда-2015”.

000023_E7EAA2E42684579443257EB500573C99_791102

На ёй прадстаўлены паўтары сотні праектаў з 20 краінаў. Упершыню маладыя архітэктары-беларусы узялі Гран-пры “Леанарда” й 3 першых прэміі ў розных намінацыях.

000023_E7EAA2E42684579443257EB500573C99_260457

Беларускае Ралыё Рацыя, Менск

Фота БелТА