Гаварцова выбыла, Азаранка ідзе далей



Вольга Гаварцова ня здолела прайсці другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. На гэтай стадыі яна саступіла дарогу прадстаўніцы Нямеччыны Моне Бартэль. Досыць упэўнена выйграўшы першы сет 6:2, далей беларуска саступіла ініцыятыву, прайграла дзве партыі 2:6 і 4:6 і разам з імі матч.

Няпроста склалася сустрэча другога раўнду і для першай ракеткі Беларусі Вікторыі Азаранкі. Бельгійка Яніна Вікмайер быў час нават уваходзіла ў дзесятку найбольш рэйтынгавых тэнісістак. Зараз яна далёкая ад вяршыняў, але Азаранцы дала сапраўдны бой. З напругай беларуска выйграла ўсё ж у двух сетах – 7:5, 6:4. Наступнай яе суперніцай стане немка Ангелік Кербер – 11-ы нумар пасеву на гэтым турніры.

Беларускае Радыё Рацыя