„Я вам не скажу за ўсю Адэсу…”
Нягледзячы на цяжкія абставіны, Украіна дыхае вольна, і жыццё тут бурліць.
Такія высновы зрабіў бярозаўчанін Сяргей Аліхвер пасля адпачынку ў Адэсе:
– У Адэсе нарэшце адрамантавалі дарогі. Народ пазітыўна ставіцца да Саакашвілі, і вельмі негатыўна – да Расеі. Адэсіты падтрымліваюць Украіну, але ёсць і канкрэтныя “пуціноіды”. Гэта Адэса, тут складаныя адносіны да цяперашняй улады. Україна бурліць. І тут дыхаецца па-іншаму, і людзі тут іншыя. Дай Бог, каб у іх усё атрымалася.
На ўсходзе Ўкраіны надалей неспакойна. Нягледзячы на падпісаныя ў Менску пагадненні, працягваюць гучаць стрэлы і адбываюцца лакальныя баі. Якраз учора ў Берасці развіталіся з Алесем Чаркашыным – беларусам, які загінуў у час баявых дзеянняў на Данбасе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота alis.net.ua