У Палоўцах адкрылі міжнародны памежны пераход



Самы сучасны і з лепшай апаратурай у краіне. У Палоўцах прайшла ўрачыстая перадача ў карыстанне міжнароднага памежнага пераходу.

DSC_6595

Гэта якасць дваццаць першага стагодзя, падкрэслілі супрацоўнікі памежных службаў і госці ўрачыстасці :

Міністр адміністрацыі і цыфрызацыі Анджэй Галіцкі: Памежнікі, як і мытнікі, будуць мець задавальненне ад сваёй працы. Гэта таксама вельмі важны дзень для мясцовых жыхароў.

Міхаіл Урублеўскі, войт гміны Чаромха: У 1988 годзе, што ІІ, што ІІІ сесія рады гміны былі за тое, каб пабудаваць гэты памежны пераход.

Аляксандар Авяр’янаў, амбасадар Беларусі ў Польшчы: У апошнія гады мы адзначаем актывізацыю трансгранічнай супрацы паміж Польшчай і Беларуссю. Усё робіцца для таго, каб нашым народам было лягчэй перасякаць мяжу.

Падляшскі ваявода Анджэй Маер: Да нас можа прыехаць больш гасцей з Беларусі, таксама і жыхары нашага ваяводства зручна, без чэргаў змогуць выехаць у Беларусь.

Перасякаць мяжу і карыстацца аб’ектамі пераходу магчымае ўжо з вясны гэтага году.

Па беларускім баку таксама ідзе мадэрнізацыя і разбудова інфраструктуры пераходу Пясчатка-Палоўцы.

[Not a valid template]

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара