Збіраюцца сродкі на выданне “12 актаў”



Беларускі пісьменнік, кінасцэнарыст і драматург Уладзіслаў Ахроменка, аўтар такіх кніг як “Тэорыя змовы”, “Музы і свінні” разам з калегамі задумалі заснаваць цэлую кніжную серыю. Найперш выдаўцы разлічваюць выпусціць з друку першы ў айчыннай літаратуры зборнік беларускай прозы пра эротыку і сэкс. Сярод аўтараў наступныя імёны з сваімі творамі:

Ева Вежнавец „Маша ў залатых басаножках”

Уладзімір Някляеў „Піянерскі салют”

Пістончык „Мікракосм”

Алена Брава „Мёд Чорнага Месяца”

Юры Станкевіч „Выпускны”

Людміла Рублеўская „Я ніколі не стану лётчыкам”

Аляксандр І. Бацкель „Распуста”

Макс Шчур „Нас двое”

Алесь Аркуш „Гісторыя пра ўсмешку”

Югася Каляда „Малады спецыяліст”

Сяргей Вераціла „Балада пра чатырнаццаць гадоў”

Марта Локіс „Дваістая душа Алісы”

Выдаўцы збіраюць сродкі на выданне кніжкі “12 актаў”. Больш падрабязную інфармацыю знойдзеце тут:

http://ulej.by/project?id=9196

Беларускае Радыё Рацыя