У Беларусі праходзіць акцыя эпідэміялагічнага нагляду
У Беларусі пачалася агульнадзяржаўная акцыя эпідэміялагічнага нагляду.
Кожны грамадзянін, які адчувае сябе неўпэўнена, альбо знаходзіцца ў групе рызыкі, можа прайсці бясплатнае тэставанне на ВІЧ-інфекцыю ды іншыя шкодныя вірусы. Перавага экспрэс-тэставання ў тым, што вынікі можна атрымаць за 15 хвілін.
Па афіцыйным дадзеным Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каля 15 тысяч грамадзян з’яўляюцца ВІЧ-інфекаванымі, пераважна гэта жыхары буйных гарадоў. Таму акцыя праходзіць ва ўсіх абласных цэнтрах ды Пінску, Полацку, Светлагорску і Салігорску:
– Адбываецца няўхільнае змяшчэнне ВІЧ-інфекцый у больш старэйшыя ўзросты. Калі, скажам, 10 гадоў таму – гэта былі падлеткі, якія заразіліся падчас унутрывеннага ўжывання наркотыкаў, то паглядзіце, што адбываецца ў групе 30-40 гадоў – ідзе няўхільны рост. ВІЧ-інфекцыя мае вельмі працяглы інкубацыйны перыяд, то бок ад заражэння да з’яўлення нейкіх клінічных праяваў мінае шмат часу.
Па ранейшаму асноўныя чыннікі перадачы ВІЧ-іфекцыі застаюцца традыцыйнымі: унутрывеннае ўжыванне наркотыкаў і неразборлівае палавое жыццё. У Беларусі акцыя па бясплатнаму экспрэс-тэставанню працягнецца да лістапада бягучага года.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя