Дзіцячыя Скарынаўскія дні ў Полацку
У Полацку 3-5 верасня праходзіў дзіцячы форум, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Адкрыла форум Скарынаўская алімпіяда па аратарскім мастацтве, а таксама напісанні эсэ і комплекснай работы па гісторыі. Хлопцы і дзяўчаты з розных гарадоў Беларусі і Расеі, якія прыехалі ў госці на свята, узялі ўдзел у рэалізацыі адкрытага творчага праекта «Нашачадкі Скарыны», які ўключаў у сябе чатыры конкурсы: квест «Вароты гісторыі», конкурсы альбомаў выяўленчага мастацтва «Знакамітаму земляку прысвячаецца…», мастацкага чытання «Відэаталент» і мультымедыйных прэзентацый «Спадчына Скарыны – нацыянальны здабытак беларусаў».
Сярод арганізатараў свята акрамя мясцовай улады – Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ЮНІСЕФ.
Завершыла свята ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Мы – нашчадкі Скарыны»: пераможцы і прызёры конкурсаў былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, адзначаны Скарынаўскімі дыпломамі.
Экс-гітарыст легендарнага полацкага рок-гурта „Мясцовы час” Валеры Драко.
Флэш-моб з удзелам бібліятэкараў Полацка.
Уручэнне ўзнагарод.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.