Аўстрыя і Нямеччына адкрылі межы для бежанцаў



Аўстрыя і Нямеччына, узгадніўшы свае дзеянні, адкрылі 5 верасня межы для бежанцаў, пераважна з Сірыі.

150905161523_austria_migrants_624x351_afp_nocredit

150905162530_munich_migrants_624x351_ap_nocredit

Паводле звестак аўстрыйскіх уладаў, у краіну прыбылі больш за 6 тысяч мігрантаў. У Зальцбургу – апошнім пункце перад мяжой з Нямеччынай – працаўнікі гуманітарных арганізацый і валанцёры перадалі ўцекачам цёплую вопратку і абутак, паведамляе «Радыё Свабода».

Спецыяльныя цягнікі даставілі ў Баварыю да сямі тысяч мігрантаў. Паліцыянты Мюнхена распавялі, што арабскія перакладчыкі дапамагаюць бежанцам прайсці рэгістрацыю ў спецыяльных крызісных цэнтрах.

Мігранты адзначаюць, што ў Венгрыі яны сутыкнуліся з зусім іншым стаўленнем – там у месцах навалы бежанцаў панаваў хаос, адбываліся беспарадкі і сутыкненні. Толькі ў ноч на суботу венгерскія ўлады выдзелілі больш за сто аўтобусаў, якія давезлі мігрантаў да аўстрыйскай мяжы. Раней усе цягнікі заходняга напрамку ў Венгрыі былі скасаваныя.

У суботу ж у Будапешт прыбылі новыя групы бежанцаў з Балкан, куды яны едуць з Турцыі і Грэцыі, дабіраюцца да іх узбярэжжа праз мора ў імкненні выратавацца ад вайсковых дзеянняў у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Фота bbc.com