Правакацыйнае графіці ў Гародні



“Белосток наш”, надпіс, які сваёй рыторыкай нагадвае лозунг акупацыі Крыма, з’явіўся на сценцы трансфарматарнай буды на вуліцы Камсамольскай. Беласток, як і Вільня, ды і сама Гародня з’яўляюцца гарадамі палітычна-тэрытарыяльных дыскусіяў між народамі былой Рэчы Паспалітай. Праўда, апошнім часам палітычнае кіраўніцтва сучаснай Беларусі адрынае якія-кольвек тэрытарыяльныя прэтэнзіі, ды і нацыянальная беларуская эліта не абвастрае гэтых пытанняў. Тут, трэба разумець, ідзе гутарка пра расейскія рэваншысцкія ідэі, якія здавён апаноўваюць істотную частку грамадзян Беларусі. Вось адзін з такіх расейскіх патрыётаў (гастралёр ці тутэйшы), пра гэта найперш сведчыць мова напісання, напэўна і абазначыў свае палітычныя погляды на хвалі узняцця імперыялістычнай рыторыкі. Цэнтр горада пасля вайны засяляўся людзьмі з усходу, таму хіба не дзіўна, што такое графіці з’явілася ў двары квартала, які збольшага забудаваны так званымі “сталінкамі”.

bela1

bela2

Ёзаф Бялевіч, Беларускае Радыё Рацыя