Дзмітрый Ананьеў: Будзе назірацца дэфіцыт замежнай бытавой тэхнікі



На думку Дзмітрыя Ананьева, кіраўніка Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій, абавязковая сертыфікацыя ўсіх пазіцый тавару пры ўвозе партыі імпартнай бытавой тэхнікі грае на руку дробным „чорным” імпарцёрам, што вязуць тэлевізары ды ноўтбукі ў Беларусь з Польшчы і Расеі:

– Увозяць і ў чорную прадаюць бытавую тэхніку: ноўтбукі, планшэты, тэлефоны, тэлевізары, для іх гэта залатое дно. Вы ўсе памятаеце сітуацыю, якая была з двума валютнымі курсамі, як не змагаліся органы ўнутраных спраў з валютчыкамі, але гэтыя валютчыкі ўсё роўна стаялі. Тут небяспека ўзнікнення таго ж.

Дзмітрый Ананьеў зазначае, што ў найбліжэйшы час у Беларусі будзе назірацца дэфіцыт замежнай бытавой тэхнікі, што адаб’ецца яшчэ больш на яе кошце.

Беларускае Радыё Рацыя