Гарадзенскія арнітолагі правялі назіранні за птушкамі



Назіранні прайшлі ў межах XII Адкрытага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі.

IMG_8984

Сёлета Гародню прадстаўляла каманда  “Гарадзенскія United”. Яна складалася з 4-х чалавек, якія ў розны час прадстаўлялі розныя каманды. Арнітолагі назіралі ў пойме ракі Свіслач, каля вёскі Хамікі і каля вадасховішчаў.

IMG_9000

Пра правілы чэмпіянату расказаў Зміцер Вінчэўскі, намеснік старшыні гарадзенскага аддзялення “Аховы птушак Бацькаўшчыны” і адзін з удзельнікаў каманды:

– Падобныя спаборніцтвы праходзіць па ўсім свеце. Правілы лёгкія: ствараюцца каманды з чатырох чалавек, яны на працягу 12 гадзін назіраюць за птушкамі. Усе удзельнікі павінны убачыць птушку – толькі тады від залічваецца.

З самых цікавых рэгістрацый сёлета арнітолагі называць куліка камнешарку. Кожны год рэгіструюцца віды, яія знаходзяцца пад пагрозай вынішчэння. Каб іх захаваць, трэба захоўваць іх натуральныя месцы пражывання.

IMG_9015

Па выніках конкурсу першае месца занялі “Цмокі” з Баранавіч. Яны зарэгістравалі 112 відаў. Гарадзенцы з вынікам 91 від апынуліся на 8-м месцы.

IMG_9004

Беларускае Радыё Рацыя