Беларусь рызыкуе быць уцягнутай у вайну санкцый



Беларусь рызыкуе быць уцягнута ў вайну санкцый паміж Расеяй і Захадам.  Пра тое ці распачалася ўжо вайна на тэрыторыі Беларусі, пакажа тое  ці прадаюцца яшчэ польскія яблыкі, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю Расейскай федэрацыі, іранізуе міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

– Паглядзім, Польшча лічыцца “яблыневай сверхдзяржавай”, каля я не памыляюся 70% экспарта яблыкаў на Расею ідзе. Дык вось мы пабачам, застануцца для беларусаў польскія яблыкі ці не. Я іх бачу і ем з задавальненнем, а вось ці будзе падмена, як нас упэўніваюць расейцы, на другімі месцы па імпарту яблыкаў у Расеі – гэта Кітай. Вось ці будзем мы кітайскія яблыкі спажываць, тут вось яшчэ якая небяспека – рост коштаў хутчэй за ўсё адбудзецца.

Расея рыхтуе другі пакет санкцый у дачыненні да прамысловых тавараў, якія маюць паходжанне з ЕЗ, ЗША, Нарвегіі і Аўстраліі, якія разам прынялі рашэнне ціснуць эканамічнымі метадамі на Крэмль з-за палітыкі Расеі ў дачыненні да Кіева.

Укріана ў сваю чаргу не выключае спынення транзіту расейскага газу праз сваю тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя