Колькасць клубаў гістарычнай рэканструкцыі скарачаецца



Клубы гістарычнай рэканструкцыі, што дзейнічаюць на Гарадзеншчыне, адчуваюць істотны недахоп фінансавання, у сувязі з чым іх колькасць паступова скарачаецца. У абсалютнай большасці такія клубы існуюць дзякуючы ахвяраванням, спонсарскай падтрымцы і сяброўскім складкам, што ў сучасных эканамічных умовах недастаткова для паўнавартаснай дзейнасці. Як зазначае ўдзельнік клуба гістарычнай рэканструкцыі “Кром” Васіль Калач, мода на такія клубы з часам праходзіць, а разам з ёй праходзіць і зацікаўленасць да гістарычнай рэкантрукцыі як падзеі:

– Самы пік быў – 2004-2005 гады. А зараз ужо ідзе спад. Трэба ў гэтым руху штосьці мяняць. Рабіць яго больш прэзентатыўным для турыстаў, для гледача.

Клубы гістарычнай рэканструкцыі Гарадзеншчыны сталі ў свой час першапраходцамі ў арганізацыі фестываляў сярэднявечнай культуры ў рэгіёне. Цяпер ініцыятыву паспяхова перахоплівае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які, дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу, фактычна манапалізаваў правядзенне падобных фестываляў.

[Not a valid template]

 Беларускае Радыё Рацыя