„Закапаная цывілізацыя” адзначана польскім прызам



Zakapanaja-cyvilizacyjaРэжысёрка з Гомеля Марыя Булавінская атрымала спецыяльны прыз ад польскага Інстытута Народнай памяці за дакументальную стужку „Закапаная цывілізацыя”. У фільме апавядаецца пра ўтылізацыю безгаспадарчых хатаў у сельскай мясцовасці, у выніку чаго знікаюць цэлыя вёскі. Марыя Булавінская здымала стужку ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна, дзе цяпер дажываюць век некалькі пенсіянераў.

 У Беларусі, паводле дэкрэту кіраўніка краіны, усе безгаспадарчыя хаты павінны знішчацца. Хутчэй за ўсё, тут маецца на ўвазе, што гэтыя хаты павінны быць у аварыйным стане, незацікаўленых гаспадароў, якіх немагчыма знайсці. Што тычыцца Гомельскай вобласці, то раённыя ўлады вельмі актыўна ўзяліся закопваць дамы, нават тыя, якія захаваліся ў добрым стане.

Стужка „Закапаная цывілізацыя” ўдзельнічала ў конкурсе Фестывалю хрысціянскага кіно „Магніфікат”, які нядаўна праходзіў у горадзе Глыбокае.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота belsat.eu