Колькасць перасяленцаў з Украіны павялічваецца
У Беларусі рэальная колькасць вымушаных перасяленцаў з Украіны можа дасягаць 210 тысячаў чалавек. Такую лічбу прыводзіць кіраўнік гомельскай экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч.
З пачатку 2014-га года да 31 сакавіка 2015-га колькасць тых, хто ўехаў у Беларусь, у параўнанні з тымі, хто выехаў з Беларусі, большая на 209 тысяч чалавек. Гэта звесткі беларускіх пагранпераходаў на мяжы Украіны і Беларусі. Гэтыя звесткі не сведчаць пра тое, што ўсё гэта бежанцы і што гэта ўсе украінцы, то бок гэта паток людзей.
У мінулым месяцы міністр замежных справаў Уладзімір Макей падчас візіту ва Украіну паведаміў, што каля 100 тысячаў украінскіх грамадзянаў часова пераехалі ў Беларусь. На Гомельшчыне колькасць перасяленцаў з зоны канфлікта дасягае 27 тысячаў асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя