З Картай паляка – польская віза без рэгістрацыі



Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні аднавіла магчымасць падачы візавых анкет без электроннай рэгістрацыі асобам, якія маюць намер атрымаць польскую нацыянальную візу на падставе карты паляка і якім споўнілася 55 гадоў. Пра гэта паведамляецца на інтэрнэт-старонцы ўстановы.

Штодзень консульства будзе прымаць 50 візавых анкет ад такой катэгорыі грамадзян. Палёгкі адноўленыя пасля летняга  сезону адпачынкаў.

Анджэй Хадкевіч

Анджэй Хадкевіч

Узроставы бар’ер для атрымання віз без рэгістрацыі мог бы быць зніжаны значна больш, але як  зазначае Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Анджэй Хадкевіч, дыпламатычнае прадстаўніцтва ў сваёй дзейнасці мае істотныя абмежаванні:

– Беларускія ўлады не дазволілі павялічыць колькасць супрацоўнікаў консульства, таму мы вымушаныя працаваць у такім самым складзе. Калі ідзе пра тыпы віз, якія найчасцей выдаем, то дамінуюць тыя, якія былі ўведзены ў мінулыя гады і заўсёды карысталіся вялікім поспехам.

Уладальнікі Карты паляка, якія маюць намер атрымаць на яе падставе польскую нацыянальную візу, не павінны здаваць адбіткі пальцаў пры афармленні дакументаў. Для такой катэгорыі грамадзян афармляецца гадавая віза тэрмінам 365 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня