У ЦВК прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (абноўлена)



У Цэнтрвыбаркаме прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

cik_zasedanie_vybory_10092015_22

Восем чалавек збіралі подпісы, толькі чацвёра ў выніку зарэгістраваныя. Жанне Раманаўскай і Віктару Цярэшчанку адмоўлена ў рэгістрацыі.

Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Улаховіч – кандыдаты ў прэзідэнты.

* * *

10 верасня апоўдні  пачнецца афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. У адрозненне ад выбараў 2010 і 2006 гадоў, яна адбудзецца не ў Палацы Рэспублікі, а ў Доме ўрада.

Сярод прэтэндэнтаў на рэгістрацыю, якія маюць шанец прайсці гэтую працэдуру, у Цэнтравыбаркаме называюць Сяргея Гайдукевіча, Тацяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку і Мікалая Улаховіча. Кожны з іх сабраў больш за 100 тысяч подпісаў выбарцаў.

Дакументы на рэгістрацыю падалі таксама  Віктар Цярэшчанка і Жанна Раманоўская, у якіх, паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, сапраўдных подпісаў менш за 7 тысяч і 1 тысячу адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY