Назіральнікамі накіруюць на выбары толькі пасля навучання



Чатыры трэнінгі пройдуць у Берасці для будучых назіральнікаў ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Актывісты будуць навучацца, як супрацьдзейнічаць фальсіфікацыям на выбарчых участках у межах кампаніі ’’Права выбару’’. Адна з каардынатараў навучальных сустрэч Святлана Алесюк адзначыла, што ў гэтым годзе да назірання змогуць прыступіць толькі тыя грамадзяне, якія атрымаюць спецыялізаваныя навыкі:

– Мэта навучання – падрыхтаваць пісьменных, прафесійных назіральнікаў, якія змогуць адсачыць увесь працэс галасавання. На гэты раз мы жорстка падыходзім да крытэрыяў адбора. Да назірання будуць дапушчаныя толькі тыя назіральнікі, якія пройдуць навучанне.

У часе навучання актывістам распавядуць пра тое, якую місію маюць назіральнікі, як правільна складаць скаргі, як кантактаваць са сродкамі масавай інфармацыі ды так далей.

Беларускае Радыё Рацыя