„Фарсу – не. Выбарам – так!”



Праект заявы пад назвай „Фарсу – не. Выбарам – так!” распрацаваны на „круглым стале”, які прайшоў у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У працы прынялі ўдзел прадстаўнікі некалькіх апазіцыйных беларускіх партый і арганізацый. Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, у выніку дыскусіі дакумент быў скарочаны, але ад гэтага толькі выіграў. Пад ім можа паставіць подпіс любы грамадзянін краіны.

– Думаю, што гэта добрая пляцоўка для аб’яднання ўсіх тых, хто хоча, каб у Беларусі былі свабодныя, сумленныя выбары, каб мы не былі ўдзельнікамі фарсу, ці трагікамедыі, якая сёння разгортваецца ў Беларусі. Думаю, мы знайшлі правільныя фармулёўкі, каб і не падстаўляць людзей, і разам з тым вельмі ясна і зразумела сказаць грамадзянам-выбаршчыкам, што трэба рабіць і чаго нельга рабіць.

„Нельга ўдзельнічаць у фарсе, трэба яго ігнараваць і дабівацца свабодных і сумленных выбараў,” – падурэсліў Анатоль Лябедзька.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя