Мікалай Статкевіч заклікаў байкатаваць „выбарчы фарс”



Былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч арганізаваў пікет у Менску з патрабаваннем свабодных выбараў. На акцыю ён запрасіў усіх беларусаў, якія падтрымліваюць гэтае патрабаванне:

– Пасля выбараў яны закруцяць, але калі мы адкруцім дастаткова істотна, то да канца яны ўжо не закруцяць. Нам жа пасля выбараў прыйдзецца працаваць з той сітуацыяй, якую мы створым зараз. Хаця б крыху больш свабоды збірацца і бачыць адзін другога на вуліцы. Меньш страху, таму што людзей напалохалі на становішча статка, гэта проста жахліва, калі глядзіш на ўсё, што адбылося. Я такім не буду, я ў турме быў вольным, такім і застануся.

Спачатку на акцыі не было ніякай сімволікі, пазней з’явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. На пікеце выступіў таксама іншы экс-палітвязень Уладзімір Някляеў:

– Ад беларускасці, ад яе мовы, культуры, гісторыі амаль нічога не засталося. Беларускі свет амаль цалкам заменены “рускім мірам”. Я не маю нічога супраць рускіх, я не маю нічога супраць Расеі, але гэта мая беларуская краіна і яна павінна быць беларускай краінай. І вось з гэтым чалавекам нам прапануюць ісці ў будучыню. У Еўропу за Лукашэнкам. Вы ўяўляеце?!

“Я перакананы, што толькі новы чалавек і новая ўлада здольныя павярнуць Беларусь да дэмакратыі”, – адзначыў Уладзімір Някляеў. Таксама сярод пікетоўшчыкаў былі палітыкі Анатоль Лябедзька і Алесь Міхалевіч, апошні днямі вярнуўся ў Беларусь з вымушанай міграцыі пасля падзей 2010 году.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота nn,by, svaboda.org