Алеся Міхалевіча дапыталі па-беларуску
Паўтары гадзіны працягваўся допыт Алеся Міхалевіча ў Следчым камітэце. Як паведаміў палітык, ягоны статус надалей не вызначаны , палітык аднак падкрэсліў, што допыт і пратакол сустрэчы быў складзены па-беларуску:
– Усё ў парадку. Паўтары гадзіны доўжыўся допыт, абсалютна дзяжурныя пытанні: што, як, дзе? Усё ў адпаведнасці з законам, і нават запісалі пратаколы па-беларуску. Будзе вырашацца, ці дадуць мне магчымасць азнаёміцца з маімі папярэднімі сведчаннямі.
Алеся Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20 снежня 2010 года, пасля разгону Плошчы. Пратрымаўшы два месяцы ў следчым ізалятары КДБ, яго выпусцілі. Праз тыдзень ён зрабіў гучную заяву пра катаванні ў сьледчым ізалятары і пра тое, як яго вербавалі. Праз нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну і ўцёк у Чэхію, дзе атрымаў статус палітуцекача.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя