Пікеты за свабодныя выбары стануць перыядычнымі
„Пікеты за сумленныя, свабодныя выбары стануць цыклічнымі”, – кажа лідар АГП Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька
„Грамадзяне Беларусі, якія нязгодныя з дзейнай палітыкай, маюць права выказаць сваю пазіцыю і мы будзем гэта працягваць”, – кажа палітык:
– Гэта быў адказ на пытанне, ці змогуць прыхільнікі пераменаў у Беларусі, прыхільнікі свабодных, сумленных выбараў, праводзіць нейкія мерапрыемствы. Мы з гэтай сітуацыі выйшлі пераможцамі, мы правялі гэты пікет нягледзячы на такі мягкі прэс з боку сілавых структур, усё адбылося па нашаму сцэнарыю. Гэта дае надзею, што мы і далей у застаўшыся месяц будзем працаваць з людзьмі – праводзіць пікеты, раздаваць інфармацыю.
Вечарам каля ГУМа ў Менску прайшоў першы такога кшталту пікет у якім прынялі ўдзел апрача лідара АГП, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч ды Мікола Статкевіч на якога быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, як арганізатара пікета.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя