Лех Валенса прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца
Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заявіў, што хоча пагаварыць з прэзідэнтам Пуціным і пераканаць яго перастаць захопліваць краіны. Такая заява прагучала ў інтэрв’ю “Радыё Польшча”.
“Трэба даць Пуціну шанец, выслухаць яго аргументы, памятаць пра тое, што ў Расеі свае інтарэсы. Я не хацеў бы іх абмяжоўваць. Але мы павінны будаваць! Так што я чакаю прапановаў”. Хоць Валенса і не ўпэўнены, ці захоча Пуцін з ім гаварыць, але мяркуе, што варта паспрабаваць.
“Прыходзіць канец эпосе сілавых развязанняў. Захад ужо не хоча мець з гэтым нічога агульнага, а Расея, якая адстае ментальна на некалькі дзясяткаў гадоў, усё яшчэ знаходзіцца ў той эпосе”, – падкрэсліў Лех Валенса.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота lentachpost2015.ru