Лукашэнка: $7 мільярдаў кітайскіх крэдытаў дапамогуць прайсці праз крызіс



У часе нядаўніх сустрэчаў на вышэйшым узроўні з кітайскім кіраўніцтвам было пацверджана выдзяленне Беларусі $3 мільярдаў льготных крэдытаў і $4 мільярдаў – камерцыйных.

“І гэтыя сем мільярдаў трэба асвойваць у цяжкія часы, у тым ліку за кошт гэтага прайсці крызісныя гады”, – пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі расказаў, што даручыў ураду падрыхтаваць пералік праектаў, каб задзейнічаць гэтыя кітайскія рэсурсы. Пры гэтым праекты павінны быць акупальнымі і высокарэнтабельнымі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Беларусь стала для Кітая асноўнай у Еўропе пляцоўкай для рэалізацыі ініцыятывы эканамічнай зоны Шаўковага шляху.

[youtube id=”Pha69Q55WY0″]

Паводле belta.by