Ярмошына раскрыла сакрэт поспеху на тэледэбатах
Лідзія Ярмошына выказала некалькі парадаў кандыдатам у прэзідэнты перад будучымі тэледэбатамі.
Лідзія Ярмошына
Па словах старшыні ЦВК, палітыкам варта трымацца жвава і не кранаць тэмы, у якіх яны некампетэнтныя.
„Тэледэбаты — гэта самае складанае. Па сутнасці, выступ па тэлебачанні, які будзе да гэтага, хай і ў прамым эфіры, але ён па-за канкурэнцыяй. Ты адзін, сам сабе задаеш пытанні і на іх адказваеш. Цябе ніхто не адцяняе і ніхто ня душыць. На тэле-дэбатах трэба трымацца вельмі жвава, і там твая некампетэнтнасць на фоне астатніх можа саслужыць дрэнную службу”, – упэўнена Ярмошына.
Таксама яна параіла кандыдатам не забывацца пра пачуццё самакрытыкі.
Тэледэбаты пройдуць на тэлеканале „Беларусь 1” 3-га кастрычніка. Працягласць дэбатаў – адна гадзіна тэле-эфіру. Кандыдат, які хоча ўдзельнічаць у тэле-дэбатах, не пазней за 18-га верасня мусіць падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву.
Дарэчы, замест самога кандыдата ў тэле-дэбатах можа ўдзельнічаць яго давераная асоба.