У Беларусь едуць працаваць замежнікі



За першыя паўгода ў краіну прыехала амаль 7000 працоўных мігрантаў.

Інфармацыю распаўсюдзіў Дэпартамент па грамадзянстве ды міграцыі МУС. Больш за палову – гэта ўкраінцы. Актыўна за працай у Беларусь едуць яшчэ кітайцы, узбекі ды туркі.

У студзені-сакавіку гэтага года ў Беларусь прыбылі гастарбайтэры з 71-й дзяржавы. У параўнанні з мінулым годам іх колькасць вырасла на 1893 асобы.

Больш за ўсё працоўных мігрантаў „асядае” ў Менску (3437 чалавек), менш за ўсё – у Магілёўскай вобласці (364 асобы).

Як і летась, найбольш актыўна ў Беларусь едуць украінцы ды кітайцы. З гэтых краін прыбываюць у асноўным рабочыя. З Літвы і Нямеччыны прыязджаюць часцей кіраўнікі і кваліфікаваныя работнікі.

Сёлета за працай у Беларусь прыбылі спецыялісты нават з такіх экзатычных краін як Сьера-Леонэ ці Конга.

radyjo.net