Берасцейскія левыя заклікаюць галасаваць супраць усіх
„Галасаваць супраць усіх кандыдатаў будуць заклікаць прадстаўнікі берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых „Справядлівы свет” цягам агітацыйнай кампаніі”, – кажа старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Людміла Дзенісенка.
Актывісты тлумачаць гэта адсутнасцю рэгістрацыі іх уласнага партыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта. У той жа час палітык адзначыла, што прадстаўнікі партыі не будуць ладзіць у Берасці акцый пратэсту:
– Рэвалюцыю ў чамаданах не возяць, таму я лічу, што выступ – гэта як раз звяртацца трэба да тых, якія заклікаюць – Статкевіч, Някляеў. Вось яны няхай заклікаюць і выводзяць народ на вуліцы, калі яны лічаць, што выбары насамрэч будуць несправядлівымі. Наша партыя ставіцца да гэтага адмоўна.
Як патлумачыла Людміла Дзенісенка, у гарадской арганізацыі таксама будзе весціся праца па павелічэнні колькасці валанцёраў у партыі і падрыхтоўцы назіральнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце