“Чырвоны Крыж” развівае валанцёрскі рух
“Валанцёрскія ініцыятывы грамадскага насельніцтва ў аддалённых рэгіёнах Беларусі” – такі праект рэалізуецца ў Берасцейскай абласной арганізацыі “Чырвонага Крыжа”.
“Адна з галоўных мэтаў – гэта развіццё валанцёрскага руху на лакальным узроўні. Перавага аддаецца малым гарадам і сельскай мясцовасці”, – адзначае вядучы спецыяліст па праграмнай дзейнасці Алена Краснікова:
– Як такі метад развіцця валанцёрскага руху – гэта выдзяленне малых грантаў на рэалізацыю мясцовых ініцыятыў. Мясцовымі ініцыятывамі мы называем маленькія міні-праекты, якія прыдумваюць самі валанцёры, атрымліваюць невялікі грант на яго рэалізацыю, і так валанцёрская група атрымлівае штуршок да развіцця.
Конкурс ладзіцца штогадова і ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы дацкага “Чырвонага Крыжа”. Дапамога лакальным ініцыятывам разлічана на тэрмін ад 3 месяцаў да 1 года.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце