Меліціна Станюта заваявала бронзу на ЧС па мастацкай гімнастыцы
Чарговую ўзнагароду чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у нямецкім Штутгарце, заваявала лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта. У фінале мнагаборства беларуская грацыя заваявала бронзавы медаль. Чэмпіёнкай планеты стала расіянка Яна Кудраўцава, а серабро дасталося яшчэ адной расіянцы Маргарыце Мамун. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна заняла 13-е месца. Гімнасткі, якія занялі 1-15-е месцы ў фінале мнагаборства, зарабілі ліцэнзіі на Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
Беларускае Радыё Рацыя