Гарадоцкія дажынкі
Традыцыйныя дажынкавыя вянкі, конкурсы і беларуская народная музыка. У перыяд завяршэння збору ўраджаю сялянскае свята адзначылі і ў Гарадку, што на Падяшшы. „Гарадоцкія дажынкі праводзяць з метай зберажэння даўніх традыцыі,” – кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук.
– Ёсць у нас свая традыцыя дажынак. Дзяўчаты і хлопцы з раслін ураджаю плятуць вянкі, якія нясуць пад сцэну, дзе адбываецца асвячэнне сельскагаспадарчага плёну і з боку каталіцкага ксяндза і таксама праваслаўнага бацюшкі.
Сёлета ў час свята Дажынак у Гарадку можна было пачуць выступоўцаў з Беласточчыны, сярод якіх дзіцячы гурт «Казка», «Асенні лісць» ці «Калінка». На завяршэнне выступіў ансамбль «Прымакі» з Гарадка.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.