Уладзімір Салаўёў: Уведзеныя санкцыі заганяюць краіну ў тупік



Вядомы пуцінскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі Крамля. У сваім інтэрв’ю радыёстанцыі «Весці» ён  нечакана рэзка і бескампрамісна раскрытыкаваў палітыку крамлёўскага кіраўніцтва.

На яго думку, уведзеныя Расеяй санкцыі супраць Захаду заганяюць краіну ў тупік, у часы савецкага мінулага, калі ўрад вырашаў якую ежу можна есці і якую вопратку трэба насіць:

– Калі нечакана цяпер знайшлі такую колькасць шкодных рэчываў у польскіх яблыках, у нарвежскіх селядцах, а што ж вы столькі гадоў дагэтуль нас гэтым атручвалі? Гэта з’явілася толькі цяпер? Ці столькі гадоў атручваць было можна, а цяпер нельга? Значыць ты наша расейскае не любіш? Я люблю добрае і для мяне не мае значэння, гэта расейскае ці не расейскае. Зараз кажуць: “Трэба ўсіх міністраў перасадзіць з iPhone на Samsung, а калі Карэя падтрымае, тады на што перасаджвацца будуць? На якія тэлефоны яны павінны будуць перайсці, на кнопачныя? А мы тады зараз зробім наш новы цудоўны тэлефон – увесь рынак смяяўся.

«Гэта няпраўда, што наша – самае лепшае, гэта хлусня, што наша бульба самая смачная», – дадаў Уладзімір Салаўёў.

[youtube id=”IdQQJofiYtA”]