Квір-кіно „DOTYK” пачынае вандроўку па гарадах



Першы беларускі квір-кінафестываль “DOTYK” прайшоў у Берасці. У праграме – прагляд такіх фільмаў, як „Нябачны чалавек”, “Інтэрсекс”, “Цяпер Я жанчына”, “Балада пра Джэнезіс і Ледзі Джэй”, міні-канцэрт і іншае. Адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Ганна Лок адзначыла, што фестываль прайшоў ужо ў сталіцы Беларусі, наперадзе – абласныя гарады:

– Упершыню ён прайшоў у Менску, напрыканцы лютага. І мы вырашылі, што не трэба канцэнтравацца толькі на цэнтры, а паспрабаваць паказаць частку праграмы ў іншых гарадах. І вось пачынаецца наш вандроўны “DOTYK”. Спадзяемся, што наступным разам мы абяром нейкую адну пляцоўку, бо дагэтуль, атрымліваецца, мы працавалі на некалькіх пляцоўках. Магчыма, гэта нашага гледача трошкі бянтэжыла.

“DOTYK” – гэта некамерцыйны культурна-асветніцкі праект, які закранае тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, сэксізму і стыгматызацыі.

Як распавяла арганізатар фестывалю, наступнымі кропкамі іх вандроўкі стануць Віцебск і Гародня.

dt39_rDz-RE

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце