Kettlebell Hardstyle Challenge 2014 у Бельску Падляшскім



У Бельску Падляшскім прайшоў І Адкрыты чэмпіянат Польшчы Kettlebell Hardstyle Challenge 2014. У ім прымалі ўдзел спартоўцы з Бельска, Беластока, Ольштына ды Зялёнай Гуры.

DSC_8840

„Гіра – гэта традыцыйнае русская спартовае прыстасаванне”, – кажа інструктар Міраслаў Юрчак:

– Гіра – гэта чыгунны снарад рознай вагі, ад 6 да 92 кілаграмаў, расейскае традыцыйнае прыстасаванне. Хочам зацікавіць як мага большую колькасць людзей, а такія чэмпіянаты гэта непасрэдная магчымасць з імі сустрэцца. Метад, які мы ўжываем – гэта Hardstyle, што азначае ўжыццё як найбольшай колькасці груп мышцаў, каб паднесці гэтую вагу.

Турнір, у якім спаборнічалі мужчыны і жанчыны, праходзіў у мясцовым амфітэатры, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў гэтым відзе спорту.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя