Вынікі адбору на „Бардаўскую восень — 2015”
У Менску прайшоў адборачны канцэрт на фэстываль „Бардаўская восень — 2015”. З 38 канкурсантаў журы адабрала восем выканаўцаў, якія паедуць у Бельск Падляшскі.
Адбор на культавы фестываль беларускай аўтарскай песьні прайшоў у менскім „Бары ДК”. У ім узялі ўдзел 38 выканаўцаў і гуртоў — пераважная большасць з Менску, але былі выступоўцы з Гародні і Наваполацку. Выступы ацэньвала журы ў складзе: Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і Сяргей Будкін.
Паводле рашэння журы, за Гран Пры фестывалю пазмагаюцца наступныя выканаўцы: гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязнёва і Markuts Band, Наталля Нікіціна, дуэт Yulany, „Хмарка на траве”. Па-за конкурсам адбор таксама прайшоў Ілля Фаляжынскі, які быў папярэдне адабраны падчас фэсту ў Вайцюшках. У якасці запасных вызначаныя гурт „Раса мечтателей” і Дар’я Зуева.
22 фестываль жывой музыкі „Бардаўская восень” пройдзе сёлета ў Бельску Падляшскім, што ў Польшчы, з 6 па 8 лістапада.
tuzin.fm