Стала вядома, колькі зарабляе Лукашэнка



За пяць гадоў месячны заробак Аляксандра Лукашэнкі вырас на 1500 даляраў.

Belarus' President Alexander Lukashenko speaks to reporters after a meeting with the Knights of Malta at their headquarters in Rome April 28, 2009. Lukashenko, long shunned by the West, on Monday met Pope Benedict on a trip to Italy that ends more than a decade of diplomatic isolation.  REUTERS/Remo Casilli        (ITALY POLITICS RELIGION HEADSHOT) - RTXEHE7

ЦВК апублікаваў інфармацыю пра маёмасць і гадавы прыбытак кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2015 года.

Дзейны кіраўнік краіны, згодна з гэтымі дадзенымі, за 2014 год зарабіў 552 мільёны рублёў. У гэтую суму ўвайшоў толькі гадавы заробак – іншых крыніц прыбытку ў кіраўніка краіны, калі верыць апублікаванай інфармацыі, не было. Калі падзяліць гэтую суму на 12 месяцаў і перавесці ў даляры, атрымаецца прыкладна 4 тысячы 600 даляраў у месяц.

У 2009 годзе, згодна з дэкларацыяй, пададзенай у ЦВК, кіраўнік краіны штомесяц зарабляў крыху больш за 3 тысячы 100 даляраў.